Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



25 сакавіка - Дзень Волі
10:52, 25/03/2005

25 сакавіка 1918 году ўпершыню ў амаль тысячагадовай гісторыі нашага самабытнага народа была абвешчаная дзяржаўнасьць Беларусі і ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка. І няхай першая незалежная беларуская дзяржава праіснавала менш за год, гэты дзень назаўсёды застанецца ў жыцьці краіны і ў жыцьці беларусаў -- вельмі важным і па-сапраўднаму нацыянальным сьвятам. Менавіта гэтае сьвята павінна аб’яднаць, згуртаваць нацыю. Прапануем вашай увазе зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да беларускага народу.

Дарагія суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – нашым Днём Волі – Днём 25-га сакавіка. З сумам канстатую, што афіцыйная Беларусь, у адрозьненьне ад усіх суседніх народаў былой расейскай імпэрыі, дасюль не адзначае абвешчаньня пасьля доўгай няволі незалежнасьці сваёй дзяржавы. Без абвешчаньня Радай БНР незалежнасьці ў 1918 годзе сёньня ўжо беларускай дзяржаўнасьці, магчыма, не было б.

Дарагія суродзічы, шмат гаворыцца і пішацца апошнім часам у сьвеце пра будучыню Беларусі. Але толькі ад беларускага народу – ад нас самых – будзе залежаць, ці Беларусь застанецца другой Кубай на парозе заможнай Эўропы альбо станецца паўнавартасным сябрам эўрапейскай супольнасьці.

Цяпер, як ніколі, нам трэба паказаць сьвету, што мы народ эўрапейскі, што паважаем адзін аднаго і салідарныя ў змаганьні за нацыянальную годнасьць і лепшае жыцьцё.

Палітыкі, якія змагаюцца не за дабро Беларусі, а між сабою за ўладу, ня вартыя нашай увагі. Далучайцеся да радоў тых змагароў, якія ведаюць, што толькі зьяднанымі мы створым вольную і дэмакратычную Беларусь, і што толькі тады наш народ зойме пачэснае месца між народамі сьвету.

Са свайго боку, Рада БНР будзе змагацца пакуль не дасягне гэтай мэты.

Дык памажы нам Божа! Жыве Беларусь!

Івонка СУРВІЛА, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: