Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кiеве пікетавалі беларускую амбасаду 11:40, 28/03/2005
Сябры “Маладога Фронту” i ўкраiнскай арганiзацыi “Нацыянальны альянс” правялi 25 сакавіка шэраг акцый, прымеркаваных да Дня Волi. Пра гэта ПАГОНI паведамiў сябра "Маладога Фронту", дэпутат Мастоўскага райсавета Алесь Зарэмбюк.
Ранiцай прадстаўнiкi “Маладога Фронту” i “Нацыянальнага альянсу” сустрэлi цягнiк Менск-Кiеў i раздавалi пасажырам вiншавальныя ўлёткi з Днём Волi. Потым адбыўся пiкет амбасады Беларусi з патрабаваннем вызвалiць беларускiх палiтвязняў.
Увечары ў Кiеве з удзелам прадстаўнiкоў "Маладога Фронту" адбылася адмысловая вечарына, прысвечаная дню абвяшчэння БНР. Минск, Белоруссия