Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ірына Красоўская: «Я не чакала, што спадар Сэвэрын здрадзіць Беларусі» 11:02, 28/03/2005
На 61-й сэсіі Камісіі ААН па правах чалавека ў Жэнэве быў распаўсюджаны даклад спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыяна Сэвэрына. Кіраўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадзкая, а таксама Міжнародная ліга правоў чалавека выказваюць непаразуменьне і нязгоду з гледзішчам спадара Сэвэрына. Згодна зь іх меркаваньнем, дакумэнт ня ўлічвае пазыцыі міжнароднай супольнасьці па бальшыні пытаньняў.
У той час, як міжнародная супольнасьць называе беларускі рэжым дыктатурай, спадар Сэвэрын рэкамэндуе наладзіць “канструктыўны дыялёг зь беларускімі ўладамі”.
“Я не чакала, што спадар Сэвэрын здрадзіць Беларусі — іншымі словамі я не магу гэта назваць, толькі здрада. Таму што ён паспрабаваў зьнішчыць вынік, якога дасягнулі Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы, Эўразьвяз, ЗША ў разуменьні сытуацыі ў Беларусі. Спадар Сэвэрын згадаў сытуацыю са зьніклымі — дзякуй яму за гэта. Але, я лічу, мы са спадаром Сэвэрынам ідзем зусім рознымі шляхамі. У нас цалкам прынцыповыя адрозьненьні ў пазыцыі. Я лічу, што ніякія кампрамісы, перамовы з уладай для ўрэгуляваньня праблемаў з правамі чалавека проста немагчымыя.
Даклад спадара Сэвэрына падарваў ня толькі яго міжнародны аўтарытэт, але і аўтарытэт арганізацыі, якую ён прадстаўляе. Я лічу, што Камітэту па правах чалавека ААН неабходна зрабіць вельмі сур’ёзныя крокі, каб узьняць свой аўтарытэт. Ім трэба замяніць спэцдакладчыка па Беларусі на чалавека больш кампэтэнтнага ў гэтай галіне. А па-другое, Камітэту неабходна пракантраляваць выкананьне сваіх жа рашэньняў. Я маю на ўвазе рэзалюцыю 2003 году і рэзалюцыю 2004 году. Толькі тады, магчыма, штосьці зьменіцца і ў самой Беларусі”, -- заявіла Ірына Красоўская “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия