Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах пакаралі лідэра мясцовых прадпрымальнікаў 11:06, 28/03/2005
Мікалая Чарнавуса абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу ў часе страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах 1 сакавіка, а таксама за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 25 сакавіка спадар Чарнавус быў пакараны штрафам 240 тысяч рублёў.
Таксама 25 сакавіка ў Берасьці павінен быў адбыцца суд над старшынём абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Валянцінам Лазарэнкавым, якога абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў. Але міліцыянты, што складалі адпаведны пратакол, нечакана адазвалі матэрыялы справы дзеля дадатковых удакладненьняў, паведамляе “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия