Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Пятля на шыі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі»
11:57, 30/03/2005

29 сакавіка у Жэневе ў Палацы Нацыяў прайшоў брыфінг з тэмаю «Пятля на шыі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі». У брыфінгу бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, лідар грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, сябра Рады грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” Сьвятлана Завадзкая, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту Зьміцер Маркушэўскі, лідэр барысаўскай няўрадавай арганізацыі «Скрыжаваньне» Сяргей Салаш і прадстауник Рады грамадзянскіх ініцыятываў «Свабодная Беларусь Вольга Стужынская.

Выступоўцы асьвятлялі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, гаворачы пра такія праблемы, як пра праблема зьніклых палітыкаў і журналіста, узмацненьне рэпрэсіяў супраць актывістаў грамадзянскай супольнасьці і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі ў апошні перыяд, парушэньне правоў няўрадавых арганізацыяў, парушэньне лінгвістычных і культурных правоў у Беларусі.

У прыватнасьці, лідар грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Сьвятлана Завадзкая закранула на брыфінгу тэму палітычных зьнікненняў у Беларусі. З 1999 году ў краіне зьніклі былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка, былы віцэ-прэм’ер Віктар Ганчар, бізнэсовец і грамадзкі дзеяч Анатоль Красоўскі, журналіст Зміцер Завадзскі. У датычнасьці да зьнікненьняў гэтых людзей падазраюцца прадстаўнікі вышэйшай улады Беларусі.

Старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі казаў пра нарастаючую колькасьць крымінальных справаў, якія ўзбудзілі ў апошнія месяцы супраць грамадзянскіх актывістаў, а таксама пра масавыя затрыманьні і арышты, якія адбыліся ў Менску 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня Дня Волі. Усе выступоўцы падкрэсьлівалі важную ролю міжнароднай супольнасьці ў стрымліваньні і асуджэньні дзеяньняў рэжыму А.Лукашэнкі.

Брыфінг выклікаў вялікі інтарэс з боку прадстаўнікоў нацыянальных дэлегацыяў, якія бяруць удзел у 61 сесіі Камісіі па правах чалавека, а таксама прадстаўнікоў міжнародных няўрадавых арганізацыяў. Брыфінг быў арганізаваны пры дапамозе Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека і Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: