Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міхаіл Марыніч можа трапіць пад амністыю?
11:07, 31/03/2005

Доктар, які лечыць былога міністра і дыплатама ў рэспубліканскім турэмным шпіталі, прызнаў, што яму патрэбныя пільны мэдычны нагляд і лячэньне. Тры тыдні таму палітычны вязень перанёс у калоніі інсульт. Адвакаты Міхаіла Марыніча разглядаюць шанцы на ягонае датэрміновае вызваленьне ў сувязі з амністыяй.

Абаронца Міхаіла Марыніча Вера Страмкоўская мела размову з доктарам, які лечыць вязьня ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. Той паведаміў, што днямі Міхаілу Марынічу зрабілі тамаграфію мозгу, у яго не было знойдзена новых крывяных тромбаў, якія могуць прывесьці да абвастрэньня. Але ён прызнаў -- вязьню патрэбныя пільны мэдычны нагляд і лячэньне.

Паводле Веры Страмкоўскай, кіраўніцтва дэпартамэнту выкананьня пакараньняў паведаміла ёй, што пераводзіць Міхаіла Марыніча зь Менску ў Аршанскую калёнію ня будуць. А ці мае ён шанец на датэрміновае вызваленьне з прычыны амністыі, якую плянуе прыняць парлямэнт да 9 траўня? Вера Страмкоўская кажа, што гэта цалкам рэальна.

“Паколькі Міхаіла Марыніч ёсьць пэнсіянэрам, на яго мусіць распаўсюджвацца гэтая амністыя. Пакуль можна казаць, што тэарэтычна яму зьменшаць тэрмін пакараньня на год, і ў выніку яго змогуць вызваліць пасьля адбыцьця паловы тэрміну, гэта будзе альбо чэрвень, альбо ліпень”, -- паведаміла адвакатка “Радыё Свабода”.

Пры гэтым Вера Страмкоўская нагадала, што рашэньне пра тое, ці ўжыць амністыю адносна пэўнага вязьня, прымае кіраўніцтва папраўчай установы. Неабходнай умовай амністыі ёсьць адсутнасьць парушэньняў унутрытурэмнай дысцыпліны. Паводле Веры Страмкоўскай, такіх парушэньняў у Міхаіла Марыніча не было.

Міхаіла Марыніча трымаюць за кратамі з 26 красавіка мінулага году. Першыя восем месяцаў ён адбыў у ізалятары КГБ “амэрыканка”, пасьля яго трымалі ў міліцэйскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску. Суд прысудзіў Міхаілу Марынічу 3,5 году зьняволеньня і напачатку сакавіка яго перавезьлі ў Аршанскую калёнію. Там 7 сакавіка зь ім здарыўся інсульт, у выніку ў Марыніча дагэтуль часткова паралізавана палова цела і замаруджаная мова.

З 15 сакавіка былога міністра ўтрымліваюць у рэспубліканскім тэрэмным шпіталі на вуліцы Кальварыйскай. З таго часу фактычна штодня ў Беларусі праходзяць акцыі з патрабаваньнем вызваленьня Міхаіла Марыніча. Іх удзельнікі лічаць, што беларускія ўлады перасьледуюць яго за апазыцыйную дзейнасьць і намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.
Минск, Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: