Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Зубр» правёў акцыю ў падтрымку палітзьняволенага Марыніча 11:10, 31/03/2005
Дзесяцімэтровую расьцяжку “Свабоду Марынічу!” вывесілі 30 сакавіка сябры моладзевага руху “Зубр” ў цэнтры Менску, на мосьце плошчы Незалежнасьці.
“Сябры “Зубру” вывесілі гэты плякат на знак салідарнасьці з палітвязьнямі, як пратэст супраць таго беззаконьня, што творыцца ў нас у краіне. Нашы актывісты амаль усе сутыкаліся з рэпрэсіямі. Нікога гэта не палохае. Кожны гатовы да таго, што гэта можа здарыцца з ім кожную хвіліну,” – заявіў “Радыё Свабода” прэсавы сакратар “Зубру” Аляксандр Атрошчанкаў.
Празь некалькі хвілінаў ля моста зьявіліся трое міліцыянтаў. Яны глядзелі на расьцяжку і палілі. Потым азірнуліся па баках і хутка сышлі. Іх учынак стаў нечаканасьцю. Шмат хто зь людзей, якія назіралі за падзеяй, выказваліся, што сытуацыя ў грамадзтве мяняецца і гэта адбіваецца на ўсіх.
Актывісты “Зубру” заявілі, што акцыі ў падтрымку палітвязьняў будуць ладзіцца штодня. Минск, Белоруссия