Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сьпісе «несвабодных» краінаў Беларусь на першым месцы 17:18, 01/04/2005, фото ByMedia.net
Амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House да працы 61-й сесіі Камісіі ААН па правах чалавека прадставіла Сьпецыяльны даклад пад назваю «Найгоршыя сярод найгоршых. Найбольш рэпрэсіўныя грамадзтвы ў сьвеце. 2005» (“The worst of the worst” The World“s Most Repressive Societies. 2005). Аб гэтым паведаміў з Жэневы старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Беляцкі. Першай у сьпісе краінаў, якія прыцягнулі ўвагу Freedom House, стаіць Беларусь.
Па рэйтынгавай шкале парушэньняў сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, па ацэнцы Freedom House, у параўнаньні з мінулым годам пагоршылася. Прычынай, па якой Беларусь умацавала свой статус «несвабоднай» краіны, былі, як лічыць Freedom House, масавыя парушэньні і фальсіфікацыі пад час парламенцкіх выбараў і рэферэндуму ўвосень 2004 году.