Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зінаіда Ганчар: Пры сёньняшнім рэжыме раскрыцьцё справаў палітычных выкраданьняў немагчымае
10:48, 01/04/2005

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які зараз прымае ўдзел у працы 61-ай сесіі Камісіі па правах чалавека ААН у Жэневе, па просьбе жонкі зьніклага ў 1999 годзе першага віцэ-спікера Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара Зінаіды перадаў ад яе зварот да сьпецдакладчыка па Беларусі Адрыяна Севярына.

У сваім звароце Зінаіда Ганчар перш за ўсё выказала шкадаваньне адносна таго, што з-за пазіцыі беларускіх уладаў Севярын не змог сустрэцца з роднымі выкрадзеных палітыкаў і журналіста. Яна таксама канстатавала, што на сёньняші момант ні адно з патрабаваньняў, выкладзеных у папярэдняй Рэзалюцыі ААН, дзе выкладзеныя патрабаваньні да беларускіх уладаў аб правядзеньні поўнага, аб`ектыўнага і незалежнага расьсьледваньня палітычна матываваных выкраданьняў і прыцягненьня да адказнасьці датычных да іх асобаў, ня выкананыя.

Зінаіда Ганчар выказала спадзяваньне, што будзе прынятая чарговая Рэзалюцыя па Беларусі, і ў ёй будзе асуджаная пазіцыя беларускіх уладаў, якія ўтойваюць праўдзівую інфармацыю, садзейнічаюць пакрыцьцю злачынцаў. Яна выказалася за жорсткія патрабаваньні да беларускіх уладаў адносна выкананьня сваіх абавязацельстваў як перад грамадзянамі свёй краіны, так і перад міжнароднай супольнасьцю.

Пры гэтым З. Ганчар выказала ўпэўненасьць, што пры сёньняшнім рэжыме раскрыцьцё справаў палітычных выкраданьняў немагчымае.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: