Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Віцебскі кур`ер» мусіць змагацца з гандлем людзьмі 10:46, 01/04/2005
Рэдакцыя недзяржаўнага выдання "Віцебскі кур`ер" атрымала ліст, падпісаны начальнікам аддзела ідэалагічнай працы Віцебскага гарвыканкама. Выданню нагадана пра патрэбу выконваць нормы Дэкрэта А,Лукашэнкі №3 "Аб некаторых мерах па процідзеянні гандлю людзьмі".
Сярод іншага, ў газеце не дапушчаецца распаўсюджваць рэкламу аб прадастаўленні сэксуальных паслуг пад выглядам легальнай дзейнасці. "Віцебскаму кур`еру" раяць інфармаваць насельніцтва аб працы юрыдычных асоб ды індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць ліцэнзіі на працаўладкаванне грамадзян за мяжою. Незалежнаму выданню патрэбна падрыхтаваць шэраг матэрыялаў пра небяспечныя сітуацыі, у якіх могуць апынуцца патэнцыйныя ахвяры гандлю людзьмі ды аб дзяржаўных мерах па абароне грамадзян ад проціпраўных дзеянняў. Минск, Белоруссия