Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кіеве паказалі «Звычайнага прэзідэнта» Юрыя Хашчавацкага 11:15, 04/04/2005
У гэтыя дні ў Кіеве праходзяць Дні дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека “Ўкраінскі кантэкст”. Украінскія гледачы змаглі паглядзець вядомыя стужкі Юрыя Хашчавацкага. 1 красавіка былі прадэманстраваныя фільмы Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт”, “Каўкаскія палонныя”, “Багі сярпа і молата” ды іншыя.
Спадар Хашчавацкі застаўся задаволены паказам:
“Вы ведаеце, здаецца, што рэакцыя звычайная, але насамрэч гэта ня так, бо яна значна больш эмацыйная, чым у любым іншым месцы. Відаць, што гэтыя тэмы, якія мы закранаем, для ўкраінцаў сёньня вельмі балючыя й вельмі памятныя, і яны ўсё гэта бачылі, яны гэта разумеюць і пазнаюць, і іх рэакцыя такая, як быццам яны пазналі тое, што толькі што было зь імі. У гэтым сэнсе я разумею, што мне проста пашанцавала: я прыехаў у патрэбны час у патрэбнае месца з тымі самымі фільмамі, якія ім вельмі падабаюцца”, --паведаміў рэжысёр «Радыё Свабода».
І сапраўды: глядзельная зала была перапоўнена жадаючымі даведацца пра беларускую рэчаіснасьць. Пасьля фільмаў Юры Хашчавацкі павіншаваў украінцаў з дэмакратычнымі зьменамі ў іх краіне і адказаў на пытаньні.
На кінафэстывалі таксама будзе паказана кінастужка пра Беларусь – гэта фільм маладога нямецкага рэжысэра Сэбастьяна Гейнцэля “89 мілімэтраў”, своеасаблівы партрэт новага пакаленьня постсавецкіх беларусаў, якое стаіць паміж застоем, пратэстам і ад’ездам. Минск, Белоруссия