Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія ўлады падманулі прадстаўніка ААН 15:07, 04/04/2005
Кіраўнік Рабочай групы па адвольных затрыманьнях (Working Group on Arbitrary Detention) пры Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў спадарыня Лэйла Зэругі, якая ў жніўні 2004 году наведвала Беларусь у рамках місіі па грамадзянскіх і палітычных правах, уключаючы пытаньні катаваньняў і адвольных затрыманьняў, была вельмі зьдзіўленая, калі пры сустрэчы са старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім ў Жэневе даведалася, што прафесар Юры Бандажэўскі яшчэ дасюль знаходзіцца ў зьняволеньні.
«Беларускія ўлады абяцалі мне выпусьціць яго ў студзені 2005 году», -- паведаміла сп-ня Лэйла Зэругі А.Бяляцкаму. Выглядае, беларускія ўлады падманулі высокапастаўленага прадстаўника ААН з тым, каб атрымаць лепшыя вынікі дакладу, які мусіла падрыхтаваць Рабочая група пры ААН пасьля наведваньня Беларусі.