Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывіст «Зубра» затрыманы ў Магілёве 11:10, 04/04/2005
Актывіст руху “Зубр” Максім Дварэцкі быў затрыманы ў Магілёве 2 красавіка. Малады чалавек раздаваў магілёўцам улёткі з заклікам вызваліць беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча ля ўваходу на цэнтральны рэчавы рынак на гарадзкім стадыёне “Спартак”.
“Зубр” быў дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі Ленінскага РАЎС Магілёва , дзе ў адносінах да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні па артыкуле 172 частка 3 КаАП РБ (распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных). Минск, Белоруссия