Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перасьлед актывістаў апазыцыі ўзмацняецца
11:50, 07/04/2005

Лідэра сацыял-дэмакратаў Міколу Статкевіча выклікаюць у Цэнтральны РУУС Менску. Яму патлумачылі, што гэтым разам справа тычыцца падзеяў 1 сакавіка. Тады каля 3 000 прадпрымальнікаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць увядзеньня новага ПВД. За акцыю прадпрымальнікаў прыцягнулі да адказнасьці старшыню аб’яднаньня “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і старшыню Мінскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марыну Багдановіч.

Чаму сёньня, 7 красавіка, калі прайшло больш за месяц пасьля тых падзеяў, выклікаюць Міколу Статкевіча? Паводле неафіцыйных крыніцаў, па факту падзеяў 1 сакавіка – а гэта ня толькі несанкцыянаваны мітынг, але й несанкцыянаванае шэсьце да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, якое спынілі і разагналі амонаўцы – распачатая крымінальная справа. Апроч Міколы Статкевіча, у міліцыю будуць выклікаць усіх выступоўцаў на мітынгу.

Сам лідэр сацыял-дэмакратаў не выключае, што на яго складуць адміністрацыйны пратакол за арганізацыю апазыцыйнай акцыі і адвязуць у суд. Калі гэта спраўдзіцца, то сёньня адным палітвязьнем у спэцпрыёмніку стане болей. Мікола Статкевіч лічыць, што паколькі апошнія месяцы былі насычаныя вулічнымі выступленьнямі, улады спрабуюць такім чынам спыніць гэтую хвалю.

Некалькі чалавек трымаюць за кратамі спэцпрыёмніка за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка. Учора амонаўцы разагналі жывы ланцуг, які ладзілі некалькі дзесяткаў чалавек, дзеля ўшанаваньня памяці Генадзя Карпенкі.

Сытуацыя ў судах нагадвае канвэер. 7 красавіка ў Кастрычніцкім судзе будуць судзіць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Бяспалага за распаўсюд улётак, дзе была інфармацыя пра тое, што адбудзецца ланцуг памяці Генадзя Карпенкі, адзначае “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: