Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узноўлена справа Дзьмітрыя Завадскага 15:13, 07/04/2005
Нечаканы паварот ў справе зьнікненьня беларускага журналіста Дзьмітрыя Завадскага. Справа ўзноўленая “ў сувязі з правядзеньнем дадатковых сьледчых дзеяньняў”. Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміла маці Вольга Завадскага.
7 красавіка яна атрымала паведамленьне з Пракуратуры Рэспублікі Беларусь пра “узнаўленьне папярэдняга расьсьледваньня ў адведнасьці з ч.3 ст. 249 УПК Рэспублікі Беларусь”, у якім сказана “папярэдняе расьсьледваньне крымінальнай справы №980159, узбуджанай па факце бясьсьледнага зьнікненьня 7 ліпеня 2000 года Вашага сына Завадскага Дзьмітрыя 4 красавіка 2005 года ўзноўлена ў сувязі з неабходнасьцю правядзеньня сьледчых дзеяньняў па дадзенай справе”.
Вольга Завадскагае мяркуе, што новыя зрухі ў справе могуць быць зьвязаны з раскрыцьцём справы па зьнікненьню журналіста Георгія Гангадзе ва Украіне.