Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 дзень галадоўкі – стан удзельнікаў пагоршыўся 11:03, 08/04/2005
Сёньня 25-ы дзень галадоўкі ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Учора ў Мікалая Аўтуховіча значна панізілася тэмпэратура і крывяны ціск, прадпрымальнік гаворыць, што схуднеў на 14 кіляграмаў. Разам зь ім галадаюць кіроўцы, дыспэтчары таксі ды іншыя людзі.
Галадоўнікаў стала на аднаго болей: 39-й у сьпісе пазначана Марына Хітрык, якая калісьці стажыравалася ў дыспэтчарскай таксі Мікалая Аўтуховіча. Яго ўчора наведалі супрацоўнікі абласной управы фінансавых расьсьледаваньняў, а потым прыехала машына хуткай дапамогі і ўсіх кіроўцаў агледзеў доктар Іосіф Харук. У Мікалая Аўтуховіча была паніжаныя тэмпэратура—35,7 градуса і ціск—70 на 100. Пасьля агляду доктар сказаў, што калі верхняя адзнака ціску зьменшыцца да 80, то могуць спыніць дзейнасьць печань і ныркі, усё кепска адаб’ецца на мозгу, і могуць пачацца вельмі небясьпечныя незваротныя працэсы.
Мікалай Аўтуховіч адмовіўся спыніць галадоўку. Сёньня ён выпівае за дзень прыблізна паўтары літры мінэральнай вады і ўзвару зёлак.
Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч пратэстуе супраць таго, што ўлады ствараюць перашкоды ў ягонай працы. Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”. Фірме і яму выстаўлены штраф агулам на 2 мільярды 80 з паловай мільёнаў рублёў (Аўтуховіч аштрафаваны на 267 мільёнаў). Улады лічаць, што фірма аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі. Але Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісана дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Рахунак “Ніка-транс” арыштаваны, і не працуюць сем яе грузавікоў. Кіроўцы таксовак таксама баяцца страціць працу. Минск, Белоруссия