Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Зубр» правёў акцыю супраць размеркавання ў чарнобыльскую зону 10:52, 13/04/2005
Акцыю з нагоды 19-ай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС правялі сябры "Зубра" ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя А.Куляшова. Актывісты руху раздалі студэнтам улёткі, у якіх зьвярталася ўвага на праблемы, выкліканыя чарнобыльскай катастрофай. Распаўсюд праходзіў на вялікім перапынку, акцыяй было ахоплена шмат студэнтаў.
Большасьць навучэнцаў гэтага ўнівэрсытэту - будучыя настаўнікі, якіх найчасьцей накіроўваюць на працу ў забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі. Таму для студэнтаў аварыя на ЧАЭС - ня проста сумная дата ў гісторыі краіны й чалавецтва, але і суровая рэальнасьць, зь якой яны вымушаныя сутыкацца падчас штогадовага прымусовага разьмеркаваньня. Як і ў савецкія часы, ігнаруюцца меркаваньні саміх выпускнікоў.
Больш таго, у апошнія гады ўлады ствараюць міт пра бясьпечнасьць для насельніцтва радыяцыйных тэрыторый - у забруджаных раёнах, якія ўжо нібыта сталі “чыстымі”, вядзецца вытворчасьць сельгаспрадукцыі. Минск, Белоруссия