Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка баіцца КДБ
12:52, 14/04/2005

«Прэзыдэнт не давярае сваім службам» – пад такім загалоўкам сёньняшняе выданьне цэнтрыскай «Gazety Wyborczej» зьмяшчае артыкул, прысьвечаны Беларусі. Аб гэтым паведаміла радыё «Палёнія»

Лукашэнка баіцца беларускага КДБ, якое – на яго думку – знаходзіцца пад уплывам Масквы. Менавіта таму пастаянна ён мяняе кіраўнікоў. Да такіх высноваў дайшла газэта “Jane’s Intelligence Digest”, часопіс прэстыжнай брытанскай дасьлечыцкай групы Jane’s Defence. Лукашэнка ніколі не давяраў людзям свайго КДБ. Пастаянна ён падазраваў іх у блізкіх кантактах з даўнімі калегамі з Лубянкі – пішуць брытанскія спэцыялісты. “Чэкісты” – як фукцыянеры беларускага КДБ любяць самі сябе называць – гэта перш за ўсё выпускнікі савецкіх афіцэрскіх школаў. У прыватных размовах яны пастаянна распавядаюць пра сяброўскія спатканьні, выезды ў Маскву на сустрэчы з даўнімі калегамі па службе. А даўнія калегі таксама падарожнічаюць у Беларусь як у Мэку. Менавіта ў Дзержынёве, што непадалёк ад Менску, знаходзіўся дом патрона ўсіх чэкістаў, Фэлікса Дзяржынскага. Нядаўна, дзякуючы намаганьням краінаў Супольнасьці Незалежных Дзяржаваў, дом быў адбудаваны. Урачыстае адкрыцьцё адбылося якраз у дзень 52-й гадавіны з дня народзінаў Уладзіміра Пуціна. У Дзержынёва прыехалі тады кіраўнікі службаў даўніх савецкіх рэспублікаў.

Прэзыдэнт стаў больш недаверлівым пасьля посьпеху аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. Неўзабаве пасьля перамогі Віктара Юшчанкі Лукашэнка зьняў з пасады кіраўніка КДБ генерала Леаніда Ерына, які яшчэ ў савецкія часы быў кіраўніком КДБ у Маскве й Маскоўскай вобласьці. Ерын на Лубянцы мае шмат сяброў, і таму прэзыдэнт вырашыў самастойна кантраляваць Камітэт. Цяпер Лукашэнка імкнецца стварыць альтэрнатыўную службу бясьпекі, якая не была б надта сфармалізаванай, але затое поўнасьцю падпарадкоўвалася б прэзыдэнту й супрацоўнічала б зь іншымі афіцыйнымі ворганамі. «Новая служба бясьпекі, якая дублявала б афіцыйную, цяпер працаўладкоўвае людзей зь іншых ворганаў бясьпекі, а таксама людзей, блізка зьвязаных з магутнымі групамі сарганізаванай злачыннасьці» – сьцьвярджаюць экспэрты „Jane’s Intelligence Digest”. Стрыжнем новай службы мае быць асабістая ахова прэзыдэнта – Служба Бясьпекі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, у якой знаходзяцца выключна людзі поўнасьцю падпарадкаваныя прэзыдэнту. «Чальцы службы пастаянна знаходзяцца пры прэзыдэнце, таксама тады, калі ён наведвае сядзібу КДБ у Менску» – паведамляюць брытанскія адмыслоўцы.

Альтэрнатыўная, поўнасьцю падпарадкаваная служба бясьпекі патрэбная Лукашэнку асбаліва з увагі на тое, што ў будучым годзе ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнт не баіцца занадта супернікаў ад беларускай апазыцыі, якую падтрымлівае Захад. Ён мацней баіцца супернікаў, якіх падтрымлівала б Масква. Беларусы глядзяць расейскае тэлебачаньне. Крэмль, дзякуючы сваім кантактам у КДБ, мог бы загарантаваць, што супернік Лукашэнкі ў гонках у прэзыдэнты Беларусі застанецца на свабодзе й дажыве да выбараў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: