Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 1415 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі зьнішчаюць старажытныя могілкі і месца расстрэлу
11:21, 14/04/2005

Ушанаваць памяць адных коштам зьнішчэньня памяці пра іншых зьбіраюцца ўлады ў Зэльве. У вёсцы Барукі Зэльвенскага раёну разбураюцца старажытныя могілкі і пахаваньні зь месца расстрэлу рэпрэсаваных мясцовых жыхароў. Будаўнікі пераўтварылі іх у пясчаны кар’ер для будаўніцтва дарогі на партызанскія могілкі. Дарогу мусяць пабудаваць да 60-годзьдзя Перамогі.

Вёска раней была даволі вялікая, цяпер там засталіся толькі два жыхары. Людзі сталага веку згадваюць, што ў 1939 годзе побач са старажытнымі могілкамі расстралялі некалькіх мясцовых жыхароў, сярод якіх чатыры сьвятары і настаўнік. На гэтым месцы і пачалі браць пясок для будаўніцтва дарогі да партызанскіх могілак у суседнім Мастоўскім раёне.

Калі ў коўш разам зь пяском трапілі людзкія парэшткі, будаўнікі выклікалі міліцыю. Усе чакалі, што на час, пакуль будуць высьвятляць, каму належаць чарапы і косткі, будаўніцтва спыніцца і адбудуцца перазахаваньні. Але гэтага не адбылося. Людзі абураюцца.

“Я лічу, што ўсё гэта робіцца дзеля рысачкі, каб хутчэй здаць справаздачу, адчапіцца ад гэтага мерапрыемства. З цынічнымі душамі нельга прыкладацца да сьвятых справаў. Яны ў аўрал гэты ўвайшлі — хутчэй адрапартаваць. Некалі гітлераўцы адразу, як толькі акупавалі Зэльвеншчыну, пачалі з жыдоўскіх могілак каля Дзярэчына з помнікаў брукаваць дарогу. Потым прыйшлі іншыя вызваліцелі, зноў працягнулі гэтую справу, будаваць дарогу з жыдоўскіх помнікаў. А цяпер, бачыце, пайшлі на тое, каб разбураць магілкі. Тая ж цынічная справа працягваецца”, -- гаворыць жыхар Зэльвы Юры Ткачук.

Мясцовыя жыхары кажуць, што дарогу да партызанскіх могілак плянавалі пабудаваць шмат гадоў, але ўвесь час нешта перашкаджала. Цяпер мясцовыя ўлады загадалі зрабіць гэта як мага хутчэй, каб пасьпець да вялікай даты — 60-годзьдзя Перамогі. Людзі кажуць, што наўрад ці партызаны ўхвалілі б будаўніцтва дарогі на парэштках забітых мірных жыхароў.

Намесьніца старшыні райвыканкаму Алена Коўш паведаміла “Радыё Свабода”, што займацца гэтым пытаньнем даручылі раённаму ваенкаму.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: