Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўніка Свабоднага прафсаюзу пакаралі за страйк прадпрымальнікаў 10:57, 14/04/2005
Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў мусіць сплаціціь штраф памерам 20 базавых велічынь (510 тысячаў беларускіх рублёў). Судзьдзя Руслана Сянько прызнала спадара Лазарэнкава вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку Берасьця ў часе страйку прадпрымальнікаў 15 сакавіка.
Валянцін Лазарэнкаў спрабаваў давесьці, што ня меў ніякага дачыненьня да арганізацыі сходу і быў запрошаны самімі прадпрымальнікамі выступіць як госьць. Паводле словаў спадара Лазарэнкава, акрамя яго ў гэтым сходзе бралі ўдзел і прадстаўнікі ўладаў, аднак ніхто зь іх ня быў прыцягнуты да адказнасьці.
Лідэр берасьцейскай суполкі Свабоднага прафсаюзу лічыць рашэньне суду неправамерным і зьбіраецца яго абскарджваць, паведамляе “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия