Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Gazeta wyborcza»: Беларусь у ААН баранілі прыхільнікі Паўночнай Карэі 13:48, 15/04/2005
Польская "Gazeta wyborcza" двойчы піша сёньня пра Беларусь. Штодзёньнік паведамляе пра рэзалюцыю камітэта па правах чалавека ААН, а таксама пра новае патрабаваньне беларускіх уладаў да палітычных партыяў. “Што да Беларусі, дык у запрапанаванай ЗША рэзалюцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прыгадваюць пра выкраданьні і забойствы апазыцыянэраў, фальсыфікацыі ў часе леташніх выбараў і ўсё больш моцны ўціск на свабоду слова”, піша "Gazeta wyborcza”. Штодзёньнік адзначае, што гэтыя аргумэнты не пераканалі Расею, Кубу, Паўночную Карэю, Судан, Зімбабвэ і Кітай – прадстаўнікі гэтых краінаў баранілі Беларусь.
“Гэтыя ж краіны аказаліся сярод 9 дзяржаваў, якія ня бачаць прычынаў, каб асудзіць Паўночную Карэю, дзе, як гаворыцца ў падрыхтаванай Эўразьвязам рэзалюцыі, публічныя экзэкуцыі, катаваньні, лягеры працы – гэта штодзённая практыка”, піша “Wyborcza”. Минск, Белоруссия