Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Наваполацку пакараны сябра Партыі БНФ 13:28, 15/04/2005
Адміністратыўная камісія Наваполацкага гарвыканкаму разгледзела матэрыялы адміністратыўнай справы сябра Партыі БНФ Аляксея Трубкіна. 25 сакавіка ён прыйшоў у рэктарат Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, каб павіншаваць студэнтаў і супрацоўнікаў з Днём Волі.
Супрацоўнікі міліцыі склалі ў адносінах да Аляксея Трубкіна пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 172 ч.3 КаАП РБ (распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных).
На разгляд справы, нягледзячы на тое, што ён насіў адкрыты характар, не былі дапушчаныя прадстаўнікі грамадзкасьці і прэсы – усяго 11 чалавек. Пасьля паўгадзіннага разгляду кіраўнік адміністратыўнай камісіі вынес рашэньне аштрафаваць партыйца на 102 тысячы рублёў.