Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«The Moscow Times»: Пуцін павінен быць супраць Лукашэнкі 15:27, 18/04/2005
Цягам апошніх 17-ці месяцаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін панёс шэраг паразаў на фронце замежнай палітыкі – у Грузіі, ва Ўкраіне, у Малдавіі й Кіргізстане - піша ў сёньняшнім нумары ангельскамоўная газэта “The Moscow Times”. У сувязі з гэтым расейскія ўлады перастаюць верыць, што Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў надалей будзе дзейнічаць і зьяўляцца структурай уплываў Масквы на постсавецкай прасторы - зазначае газэта. Пуцін можа палепшыць свой сапсаваны палітычны імідж, зьвяртаючыся да заходніх лідараў са сьмелай прапановай – дапамагчы ў вырашэньні гэтак званай “беларускай праблемы”.
Прэзыдэнт Расеі павінен пачаць перамовы з заходнімі партнэрамі, каб прыняць плян пазбаўленьня ўлады Аляксандра Лукашэнкі мірным шляхам - зазначае газэта “The Moscow Times”.