Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністар замежных справаў Польшчы камэнтуе антыпольскія заявы Лукашэнкі 10:37, 20/04/2005
Міністэрства замежных справаў Польшчы пакуль ніяк не камэнтуе выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, аднак на інтэрнэт-старонцы аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza” зьявілася выказваньне кіраўніка польскага МЗС Адама Ротфэльда, паведамляе «Радые Свабода».
Кіраўнік польскага міністэрства замежных справаў Адам Ротфэльд сказаў: “Зварот Лукашэнкі гэта хутчэй праява нарастаючых праблемаў унутры Беларусі – гэта тыпова для недэмакратычных сыстэмаў, якія калі маюць унутраныя праблемы, шукаюць ворагаў звонку”.
Паводле спадара Ротфэльда, “Беларусь цяпер знаходзіцца значна далей ад працэсаў дэмакратычнай трансфармацыі, чым Савецкі Саюз быў ў сярэдзіне 80-х гадоў” – гэтак, паводле “Gazetу Wyborczej” сказаў міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд.