Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскі друк параўноўвае Пуціна з Лукашэнкам
16:09, 26/04/2005

Некаторыя польскія назіральнікі адзначаюць, што ўчорашні зварот да народу Уладзіміра Пуціна вельмі нагадваў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. У матэрыяле “Расея Пуціна ў цені Сталіна” галоўны рэдактар штодзёньніка “Fakt” Гжэгаж Янкоўскі піша, што слухаючы Пуціна, які казаў пра складаны лёс расейцаў, дрэнную працу дзяржаўнага апарату і недахопы Расеі, якая ідзе да свабоды і будуе грамадзянскую супольнасьць, “нельга было пазьбегнуць параўнаньняў з Лукашэнкам”.

“Беларускі сатрап таксама любіць расказваць казкі пра квітнеючую Беларусь, якая даўно б дасягнула вялізных посьпехаў, калі б ня жменька апазыцыянэраў, што займаюцца сабатажам. Толькі ў Пуціна іхную ролю адыгрываюць алігархі, якія трымаюць у сваіх руках сродкі масавай інфармацыі”, - адзначае Гжэгаж Янкоўскі.

Паводле рэдактара польскага штодзёньніка, Пуцін падобны да Лукашэнкі і тым, што публічна назваў распад Савецкага Саюзу “катастрофай”. “Яшчэ некалькі гадоў таму гэта падавалася неверагодным”, - адзначыў галоўны рэдактар штодзёньніка “Fakt”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: