Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адна крымінальная справа за публічную знявагу Лукашэнка?
11:14, 26/04/2005

Яшчэ адна крымінальная справа па факце публічнай знявагі Аляксандра Лукашэнка з удзелам недзяржаўнай газеты можа быць заведзена ў Беларусі найбліжэйшым часам. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксей Кароль з пракуратуры Партызанскага раёна Мінска. Ён спрабаваў прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія ў канцы сакавіка ўварваліся ў арандаваную ім кватэру, дзе працавалі журналісты, і забралі аргтэхніку.

У пракурорскім лісце гаворыцца, што ніякіх парушэнняў падчас правядзення агляду кватэры і выняцця кампутараў міліцыя не дапускала. Наадварот: міліцыянты знайшлі ў кватэры матэрыялы (калажы), дэманстрацыя якіх, на думку пракуратуры, можа быць кваліфікаваная як публічная знявага Прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу). Паводле пракурора Раманоўскага, кампутары міліцыя забрала “ў сувязі з тым, што меліся дастатковыя падставы меркаваць”, што калажы былі зробленыя з іх дапамогай.

Паводле Партызанскай пракуратуры, цяпер усе матэрыялы па гэтай справе знаходзяцца ў іх з мэтаю далейшай праверкі. Пытанне аб вяртанні кампутараў уладальніку будзе разглядацца толькі пасля завяршэння праверкі.

А. Кароль збіраецца абскарджваць прынятае Партызанскай раённай пракуратурай рашэнне пракурору г. Мінска. У бліжэйшую сераду (27-га красавіка) ён плануе правесці прэсавую канферэнцыю з нагоды адбытага, паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: