Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У офісе берасьцейскіх сацыял-дэмакратаў шукалі наркотыкі 10:44, 27/04/2005
Увечары 26 красавіка памяшканьне, якое арандуе Берасьцейская абласная арганізацыя БСДП (Народная Грамада) наведалі міліцыянты. Паводле словаў міліцыянтаў, на тэлефон “02” паступіла паведамленьне, што з памяшканьня, якое арандуюць сацыял-дэмакраты, чувецца пах гатаваньня наркатычных рэчываў.
Міліцыянты ўзялі тлумачэньні зь сяброў партыі, агледзелі памяшканьне, але ніякіх наркотыкаў не знайшлі. Затое іх зацікавілі віншавальныя ўлёткі з нагоды сьвята 1-га траўня, якія знаходзіліся ў партыйным офісе. Тэкст віншаваньняў быў складзены ад імя кіраўніка Народнай Грамады, лідэра руху “Воля Народа” Аляксандра Казуліна. Некалькі ўлётак міліцыянты забралі сабе, паведамляе «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия