Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З сына і айчыма Веранікі Чаркасавай знялі падазрэнні
16:05, 28/04/2005

Пракуратура г. Мінска вырашыла спыніць крымінальны пераслед Антона Філімонава і Уладзіміра Мялешкі «за адсутнасцю ў іх дзеяннях складу злачынства». Пра гэта гаворыцца ў Пастанове начальніка следчага аддзела С. Іванова ад 18-га красавіка, якую 28 красавіка атрымалі блізкія забітай журналісткі ў гарадской пракуратуры.

Як паведамляе прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, пастанова прынятая на падставе таго, што падчас папярэдняга расследавання па справе «не здабыта дастатковых доказаў» спрычыненасці Мялешкі і Філімонава да злачынства, а «ўсе магчымасці для збору дадатковых доказаў вычарпаныя».

Упершыню пра зняцце падазрэнняў блізкія В. Чаркасавай даведаліся з ліста, які атрымалі некалькімі днямі раней з Пракуратуры РБ у адказ на сваю скаргу аб спыненні крымінальнага пераследу. Пракурор аддзелу па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры, малодшы саветнік юстыцыі В. Шуляк паведаміў, што расследаванне абставін забойства Веранікі Чаркасавай працягваецца: крымінальная справа вывучаная ў Рэспубліканскай пракуратуры, і па ёй “дадзеныя падрабязныя ўказанні”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: