Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Скрабец супраць правакацыi 10:41, 28/04/2005
Былы кiраўнiк дэпутацкай групы “Рэспублiка” Сяргей Скрабец 25 красавiка накiраваў у пракуратуру краiны i старшыню КГБ заявы “пра злачынствы”. Менавiта як злачынствы разглядае экс-дэпутат “правакацыю”, калi ў сярэдзiне красавiка спецслужбы заявiлi пра тое, што затрымалi двух кур’ераў з Лiтвы з 200 тысячамi даляраў для Сяргея Скрабца.
“14-15 красавiка проста ў цэнтры Менску невядомымi асобамi быў скрадзены Аляксандр Дробаў i ўтрымлiваўся ў гатэлi “40 год Перамогi” па вул.Азгура, 3 у нумары 31. Пры гэтым, яго здымалi на вiдэакамеру, катавалi i патрабавалi даць супраць мяне паказаннi. 17 красавiка гэтага года ў праграме беларускага тэлебачання “У цэнтры ўвагi” гэтыя “прызнаннi” былi паказаныя. У сувязi з гэтым прашу вас правесцi расследаванне i ўстанавiць: што за злачынныя брыгады пад выглядам спецслужбаў выкрадаюць i катуюць людзей проста ў цэнтры сталiцы нашай дзяржавы... Сцвярджаюць, гэтая брыгада не працуе на кiраўнiка дзяржавы – значыць, працуе супраць”, – напiсаў у Генпракуратуру Сяргей Скрабец, перадае pahonia.promedia.by.