Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заснаваная прэмія «За адданасць прынцыпам свабоды слова» імя Ігара Гермянчука 17:23, 29/04/2005, фота ByMedia.net
Роўна 3 гады таму, 29-га красавіка 2002 года, пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця наш калега - вядомы беларускі журналіст, рэдактар легендарнай незалежнай газеты “Свабода” і часопіса “Кур’ер” Ігар Гермянчук. Некалькі дзён таму Нарвежскі ПЭН-цэнтр i Human Rights House разам з Беларускай асацыяцыі журналістаў заснавалі ганаровы дыплом яго імя, які будзе называцца "За адданасць прынцыпам свабоды слова". Першага лаўрэата гэтай узнагароды БАЖ назаве 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды друку.