Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новая хваля папярэджанняў недзяржаўным газетам 10:43, 29/04/2005
У сярэдзіне красавіка Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні рэдакцыям недзяржаўных газет "Народная воля", "Борисовские новости" і "Вольнае Глыбокае".
Папярэджанне "Народнай волі" датавана 13-м красавіка і падпісана міністрам інфармацыі Уладзімірам Русакевічам. Падставай для яго вынясення сталі 2 публікацыі, што з`явіліся ў сакавіку г.г. Першы артыкул быў надрукаваны 3-га сакавіка і называўся "Виртуальная война внучки с бабушкой". Мінінфармацыі палічыла, што аўтар (А. Сівы) апублікаваў не завершаныя вытворчасцю матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. 31-га сакавіка ў газеце было апублікавана "Обращение к воинам-интернационалистам" лідэра руху ім. Юрыя Захаранкі "Защитники Отечества" А. Волчака. Мінінфармацыі палічыла гэта распаўсюдам інфармацыі ад імя незарэгістраванага аб`яднання. Абодва парушэнні падпадаюць пад дзеянне арт. 5 закона "Аб друку і іншых СМІ".
Рэдакцыя мае права абскардзіць папярэджанне напрацягу месяцаў у Вышэйшы Гаспадарчы суд РБ.
Недзяржаўная газета "Борисовские новости", па меркаванні Мінінфармацыі, парушыла адразу некалькі артыкулаў заканадаўства аб СМІ. Найперш выданню інкрымінуюць тое, што яно не паведаміла пісьмова міністэрству пра змену тэрыторыі распаўсюду (арт. 11). Міністэрства заўважыла, што рэкламныя абвесткі публікуюцца без пацверджання права рэкламадаўца на ажыццяўленне ліцэнзійнай дзейнасці (арт 30). Акрамя гэтага, мінінфармацыі знайшло памылкі ў выходных дадзеных газеты і звінаваціла выданне ў выкарыстанні нестандартных шрыфтоў (арт. 26). Папярэджанне рэдакцыі было вынесена 15-га красавіка і падпісана першай намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч.
Практычна на тых жа прэтэнзіях грунтавалася папярэджанне заснавальніку рэдакцыі газеты "Вольнае Глыбокае" (вынесенае 15-га красавіка). Выданню інкрымінаваная змена мовы выдання на рускую і беларускую (замест беларускай) без інфармавання рэгіструючага органа; публікацыя рэкламных абвестак аб ліцэнзаваных відах дзейнасці без указання нумару ліцэнзіі, а таксама парушэнні ў выходных дадзеных выдання.
Па інфармацыі БАЖ, папярэджаныя выданні маюць намер даслаць лісты ў Міністэрства інфармацыі і дамагацца адмены папярэджанняў. Минск, Белоруссия