Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі 11:08, 02/05/2005
Увечары 30 красавіка сябры беларускіх моладзевых апазыцыйных рухаў разам з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў Расеі і Ўкраіны правялі акцыю ля сьценаў спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна.
Ля брамы спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка сабраліся каля 40 чалавек. Гэта – прадстаўнікі розных палітычных партыяў: моладзевы рух "Зубр", «Малады Фронт», Беларускі Народны Фронт, прадстаўнікі расейскіх апазыцыйных партыяў "Идущие без Путина", "Оборона", СПС.
Супрацоўнікі міліцыі ніяк не адрэагавалі на гэтую акцыю. Людзі запалілі сьвечкі і стаялі моўчкі: такім чынам яны выказалі салідарнасьць з палітвязьнямі, якія застаюцца за кратамі спэцпрыёмніка: гэта 5 сяброў украінскай партыі "Нацыянальны альянс", 8 чалавек з “Маладога Фронту” і Партыі свабоды, паведамляе “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия