Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дайсьці да Перамогі – дайсьці да Беларусі
16:07, 06/05/2005, Валеры Дранчук, спецыяльна для сайту Хартыі’97

Сказаць фармальна, па-халуйску, за лукашэнкаўскі рэжым бацька ня мог. Ён пачаў рыхтавацца да супраціву, шукаў аргументы, каб выказаць сваю нязгоду. Гэта быў працэс, бадай, першага глыбокага асэнсаваньня блізкай, “сваёй” гісторыі, гісторыі лёсу, роду ў кантэксьце вайны і яе наступстваў.

Апошнія гады, пакуль яшчэ жыў, мой бацька -- ветэран вайны -- за колькі дзён да Сьвята хадзіў заклапочана-задуменны. Калі я завітваўся ў дом, ён гэта не прамінаў і пачынаў гаворку. Зь ягоных разваг і пытаньняў я зразумеў, пра што і чаму ён напружана думае, шукаючы сэнс балюча перажытага. У якой вайне апынулася Беларусь? За што змагаліся беларусы? Ці мае сёньня беларускі народ тое, што заслужыў праз пакуты і страты? Ці пытаецца хто ў ветэранаў, што ім сьвятое, у што яны вераць, за што ім баліць душа?

Асабліва гэтыя пытаньні абрынуліся на бацькаву галаву, калі яму прапанавалі сказаць слова на ўрачыстасьці ад імя ветэранаў завода. Сказаць фармальна, па-халуйску, за лукашэнкаўскі рэжым бацька ня мог. Ён пачаў рыхтавацца да супраціву, шукаў аргументы, каб выказаць сваю нязгоду. Гэта быў працэс, бадай, першага глыбокага асэнсаваньня блізкай, “сваёй” гісторыі, гісторыі лёсу, роду ў кантэксьце вайны і яе наступстваў.

Нягледзячы на свае семдзесят, бацька быў здольны ўсё перагледзець, глянуць крытычна, і калі што -- бадзёра заступіць на бок тых, хто бароніць сьвятое ад патаптаньня. Пасьля размовы неяк сказаў: “Быць такога ня можа, каб я ім праўды не сказануў!” Ім – гэта значыць, уладам і ўладным прыхвасьням.

У 1998-м ён цьвёрда наважыў трымаць слова. На паперцы акуратным прыгожым почыркам былі накрэсьлены тэзісы, зь якіх я пазьней падрабязна ўявіў зьмест прамовы:

“Вялікая Перамога не дасталася Беларусі. Жыцьцё пайшло чужой каляінай. Народ застаўся пад прыгонам і акупацыяй. Чалавек дасюль на каленях, жыве з падачак, за якія хваліць Лукашэнку. За Перамогу, за Айчыну яшчэ трэба пазмагацца, а не хваліць рэжым. Сёньня ў нас адзін вораг – вы добра ведаеце яго ў твар. Мы, старыя ваякі, стаміліся і завяшчаем моладзі: не верце ў іхнюю перамогу, але не аддавайце нашай. Да Вялікай Перамогі трэба дайсьці -- дайсьці да Беларусі”.

Паперка ляжала ў нагруднай кішэні касьцюма, які бацька надзяваў на сьвяты. У той дзень слова яму не далі. Хутчэй гэты раз бацька сам не рашыўся на гэтакі ўчынак – у пэўнай ступені яго задавальняла прамова ў кішэні. Там былі высновы, якія супакойвалі душу і сумленьне перад ілжывай рыторыкай. Па-другое, наперадзе год, а бацька заўсёды любіў прымеркаваць і ўзважыць усё як сьлед, вынасіць адразу “ў кішэні”.

На ягонае “сказану” я адрэагаваў як на ўчынак, да якога трэба падняцца – і падняцца з “гранатаю ў руках”. Спакойна ўхваліў, але не падбадзёрваў – няхай будзе так, як бацька задумаў сам. На старыя Каляды, па Новым годзе, спытаў пра намеры. І зноў пачуў рашучае “сказану”, як бы на тое не складваліся абставіны.

Праз месяц бацька лёг у рэспубліканскі шпіталь. Перад самай выпіскай, бадзёры і поўны жаданьня вярнуцца дамоў, раптоўна трапіў у рэанімацыю. А праз чатыры дні – хай памяць векавечная яму сьвеціць -- адышоў у лепшы сьвет.

ВАЛЕРЫ ДРАНЧУК,
кіраўнік незалежнай экалагічнай ініцыятывы
ТERRA-Канвецыя,
сябра Рады грамадзянскіх ініцыятыў “Свабодная Беларусь”,
адмыслова для сайта.

Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: