Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расьцяжка «Cвабоду палітвязьням! » у Віцебску 15:04, 06/05/2005
Акцыю “Cвабоду палітвязьням!” правялі віцебскія “маладафронтаўцы”. Яны вырашылі падтрымаць сваіх менскіх аднадумцаў, асуджаных за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”, і замацавалі на парэнчах маста імя Блахіна, вялікую расьцяжку з заклікам “Свабоду палітвязьням!”
Віцебскім мінакам, якія назіралі гэтую акцыю, старшыня суполкі “Маладога фронту” Яніс Чучман патлумачыў Радые Свабода наступнае:
-- Мы вывесілі расьцяжку дзеля падтрымкі нашых сяброў з Менску – сяброў “Маладога фронту”, якіх асудзілі за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”. Пяцёра нашых сяброў асуджаныя на 15 сутак, і мы хочам падтрымаць іх.
На віцебскіх прадпрыемствах у гэты час скончылася працоўная зьмена, і шмат хто зь мінакоў зьвяртаў увагу на транспарант. Минск, Белоруссия