Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жыхары швецкага Гётэборгу зьбіралі сродкі для беларускіх палітзьняволеных 15:11, 16/05/2005
14 траўня актывісты Гётэборгскага аддзяленьня швецкай Арганізацыі за мір і
арбітраж (Svenska Freds) – двойчы лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, сталага
партнёра Праваабарончага цэнтру “Вясна” – зладзілі ў цэнтру гораду акцыю з
мэтай праінфармаваць жыхароў пра сітуацыю ў Беларусі.
Акцыя праходзіла пад гістрычным беларускім бел-чырвона-белым сьцягам і пад выступ музычнай групы ”Circus Sol”. На шматлікія пытаньні мінакоў пра Беларусь і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне адказвала Эва-Лена Ялмарссон – кіраўнік Гётэборгскага аддзяленьня Svenska Freds, якая неаднаразова прыязджала ў нашую краіну.
Падчас акцыі адбываўся збор ахвяраваньняў для беларускіх рэпрэсаваных і палітзьняволеных. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на дапамогу беларускім палітычным вязьням. Минск, Белоруссия