Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беспрацоўных накіроўваюць на будоўлю Нацыянальнай бібліятэкі 11:37, 17/05/2005
Сталічныя цэнтры занятасьці штодня прыцягваюць беспрацоўных да грамадзкіх працаў на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі. Кіраўнікі будаўнічага аб’екту сьцьвярджаюць, што ім патрэбныя рабочыя рукі.
Галоўны інжынэр будаўнічага ўпраўленьня № 66, якое будуе аб’ект, Аляксандр Рэпічаў патлумачыў «Радыё Свабода», што рабочых пачалі набіраць апошнім часам, але ў вялікай колькасьці няма патрэбы.
Галоўны інжынэр паведаміў, што насамрэч на будаўніцтве патрэбныя спэцыялісты-будаўнікі, а не былыя навукоўцы і супрацоўнікі дзяржапарату. Минск, Белоруссия