Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саюз палякаў наведалі міліцыянты
12:01, 17/05/2005

Саюз палякаў Беларусі 16 траўня наведалі міліцыянты пасьля таго, як ля будынку сабраліся некалькі дзесяткаў сябраў СПБ. Міліцыянты спаслаліся на тое, што ім па тэлефоне з рэдакцыі “Глоса з-над Нёмна” паведамілі, што ля Дома палякаў нібыта сабраўся несанкцыянаваны мітынг, а на балконе вывешаны транспарант. На транспаранце былі напісаны па-польску пачатковыя словы гімну СПБ “Ня кінем зямлю, адкуль наш род...”

Міліцэйская машына дзяжурыла насупраць сядзібы СПБ цягам некалькіх гадзінаў. А двух супрацоўнікаў рэдакцыі газэты “Глос з-над Нёмна” выклікалі ў РАУС, дзе яны далі свае тлумачэньні.

Удзельнікі Саюзу палякаў зьбіраліся, каб выказаць сваё абурэньне былому старшыню СПБ Тадэвушу Кручкоўскаму. Міністэрства юстыцыі лічыць, што ён па-ранейшаму павінен кіраваць гэтай грамадзкай арганізацыяй, а таксама не прызнае вынікаў апошняга 6-га зьезду СПБ, на якім было абрана новае кіраўніцтва.

Тым часам Беларускае тэлебачаньне паказала “выкрывальны” фільм пра Саюз палякаў, выкарыстаўшы для гэтага самога спадара Кручкоўскага. Ён, аднак, пакуль не зьявіўся ў сядзібе СПБ.

Фільм “Хто замовіў Саюз палякаў?” БТ у мінулую суботу асудзіла Галоўная рада Саюзу, якая зьбіралася ў Горадні. Яе ўдзельнікі вырашылі патрабаваць ад Беларускага тэлебачаньня абвяржэньня паказаных у фільме “паклёпніцкіх выдумак” і прасіць Пракуратуру РБ прыцягнуць аўтараў і ўдзельнікаў фільма да крымінальнай адказнасьці.

У СПБ “Радыё Свабода” паведамілі, што пасьля дэманстрацыі па БТ “Хто замовіў Саюзу палякаў?” у Наваградку ў Доме польскім нехта пабіў шыбы.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: