Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Сяргея Скрабца апісалі маёмасьць
12:59, 18/05/2005

17 траўня судовы выканаўца суду Першамайскага раёну Менску апісала мэблю ды некаторую іншую маёмасьць у актывіста беларускай апазіцыі, былога дэпутата і лідара групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца. Палітык быў арыштаваны 15 траўня і цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Берасьці, дзе абвясьціў галадоўку.

Мэбля ды іншыя прадметы хатняга ўжытку апісаныя ў кошт пагашэньня судовай запазычанасьці Сяргея Скрабца. Вопіс маёмасьці адбыўся згодна ранейшага рашэньня судовых органаў. Рэч у тым, што ў сакавіку суд у Горадні прысудзіў экс-парлямэнтару штраф у памеры 4 мільёны 800 тысячаў рублёў за быццам бы арганізацыю несанкцыянаванага ўладамі мітынгу прадпрымальнікаў. Суд вынес такое пакараньне, нягледзячы на тое, што Сяргей Скрабец даводзіў, што ў дзень акцыі прадпрымальнікаў ён наагул знаходзіўся па-за межамі Беларусі.

Сяргей Скрабец, які апошнім часам зьяўляецца беспрацоўным, змог пакуль выплаціць толькі адзін з амаль пяці мільёнаў штрафу. На кароткі час ён атрымаў адтэрміноўку, але 17 траўня яна скончылася.

Апісаньне маёмасьці адбылося ў кватэры па вуліцы Шугаева, дзе пражываюць бацькі Скрабца і дзе прапісаны ён сам. Падчас гэтай працэдуры бацьку экс-дэпутата, у якога хворыя сэрца й ногі, стала блага. У выніку яму спатрэбілася неадкладная мэдычная дапамога, паведаміла “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што сам Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня і цяпер знаходзіцца ў Берасьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня абласнога Упраўленьня ўнутраных справаў. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – падрыхтоўка да злачынства і дача хабару.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: