|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Краўнік офісу АБСЭ наведаў палітзьняволенага Юрыя Бандажэўскага 11:09, 18/05/2005 Пасол Гайкен наведаў прафэсара Бандажэўскага ўжо на ягоным новым месцы пасяленьня, у сельскагаспадарчым вытворчым каапэратыве “Беліца-агра” у Лідзкім раёне, куды яго перавезьлі некалькі дзён таму. Ад сеняшнега дня былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытута, вядомы ў сьвеце навуковец Юры Бандажэўскі пачне працу сьлесарам на фэрме. На ранейшым месцы пасяленьня ў Пескаўцах ён працаваў вартаўніком. Жонка прафэсара Галіна выказвае “Радые Свабода” занепакоенасьць умовамі працы на фэрме. “Там жа аміяк і хлёрка, там нельга працаваць чалавеку зь язвай, гэта ўсё абвастраецца. Я кажу лепшай працы ўжо табе не знайшлі, там жа ёсьць і ўчастковая лякарня. Карацей, адно зьдзек”, -- кажа жонка прафэсара. Прафэсара Бандажэўскага пасялілі ў вясковай хаце, у якой ніхто ня жыў цягам гадоў сямі. Што да чаканай амністыі, то пакуль пэўнасьці ў гэтым няма, абяцаньням скасаваць адзін год Галіна Бандажэўская ня надта верыць. “Усюды хлусьня. Нашым праваахоўным органам верыць практычна наогул нельга. Для нас пішуць законы асобна і як хочуць, так гэты закон і прымяняюць”, -- кажа жанчына. Нагадаем, Юры Бандажэўскі быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі. На пачатку году прафэсар меў шанец на ўмоўна – датэрміновае вызваленьне, паколькі адбыў дзьве траціны тэрміну, але яго ня вызвалілі. Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе, што прафэсар Бандажэўскі не падпадае пад цяперашнюю амністыю, бо раней двойчы амністыя да яго ўжо прымянялася. Як сказаў Гары Паганяйла ў інтэрвію БелаПАН, астатнія вядомыя зьняволеныя могуць быць амніставаныя. Можа выйсьці на волю Міхаіл Марыніч альбо тэрмін пакараньня яму будзе скарочаны на год. Адзін год здымуць таксама ў лідэраў стачкаму Валеры Леванеўскага і Аляксандра Васільева. Можа быць прымененая амністыя да Андрэя Клімава, калі яго асудзяць больш чым на год зьняволеньня. Усе яны названы міжнароднымі арганізацыямі палітычнымі зьняволенымі. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|