Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнік амбасады Польшчы абвешчаны пэрсонай нон грата? 10:53, 18/05/2005
У замежных сродках масавай інфармацыі зьявілася паведамленьне пра супрацоўніка амбасады Польшчы ў Беларусі Марэка Буцьку, які беларускімі ўладамі абвешчаны пэрсонай нон-грата і мусіць цягам месяцу пакінуць тэрыторыю Беларусі.
У прыватнасьці, вось што сказаў “Радыё Свабода” на гэты конт менскі карэспандэнт Польскага радыё Ўладзімер Пац:
“Да мяне патэлефанавалі журналісты з такой інфармацыяй з Польшчы, якая дзесьці зьявілася на радыё. Не магу пацьвердзіць гэтай інфармацыі. Я яе хацеў праверыць. Патэлефанаваў намесьніку кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных справаў Руслану Есіну, але ён папрасіў патэлефанаваць заўтра, каб даведацца”.
Паводле зьвестак Уладзімера Паца, спадара Буцькі цяпер няма на тэрыторыі Беларусі – ён нібыта знаходзіцца ў Польшчы.
Марэк Буцька адказвае ў польскай амбасадзе за кантакты з палітычнымі партыямі, грамадзкімі арганізацыямі і СМІ. Ён таксама падтрымліваў кантакты з Саюзам палякаў у Беларусі, які цяпер апынуўся ў цэнтры ўвагі беларускіх уладаў. Минск, Белоруссия