Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супраць Міколы Статкевіча можа быць пачатая яшчэ адна крымінальная справа
10:45, 18/05/2005

Менская гарадзкая пракуратура патрабуе распачаць новую крымінальную справу супраць лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатара Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” Міколы Статкевіча. Сьледзтва вядзе міліцыя Маскоўскага раёну. Гэты ўжо другая крымінальная справа супраць Міколы Статкевіча. 23 траўня яго будуць судзіць за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Лідэр сацыял-дэмакратаў лічыць, што новая крымінальная справа дасьць уладам магчымасьць зьнішчыць партыйныя структуры ў рэгіёнах.

17 траўня Міколу Статкевіча наведаў сьледчы міліцыі Маскоўскага раёну. Ён высьвятляў, за якія грошы ўтрымліваюць офіс партыі, ці ёсьць на балянсе якая-небудзь маёмасьць, і іншыя пытаньні. Сьледчы паведаміў, што гарадзкая пракуратура загадала правесьці новае расьсьледаваньне. У лютым ужо праводзілася праверка паводле заявы былога паплечніка лідэра сацыял-дэмакратаў спадара Ляўковіча, у якой той прасіў прыцягнуць Міколу Статкевіча да крымінальнай адказнасьці. Мікола Статкевіч заявіў “Радыё Свабода”, што новая крымінальная справа паставіць пад пагрозу ліквідацыі рэгіянальныя структуры. Паводле яго, улады робяць “зачыстку” напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

“Гэтая заява спадароў Казуліна (былы рэктар БДУ – прэсс-центру Хартыі) і Ляўковіча зьяўляецца падарункам для ўладаў, таму што яна дае магчымасьць аказваць уціск на мяне і ўсё гэта рабіць рукамі нібыта апазыцыянэраў. Гэтак жа, як рукамі гэтых спадароў ужо зьнятыя з уліку амаль 80% афіцыйна зарэгістраваных рэгіянальных арганізацыяў партыі. Такім чынам, па партыі нанесены вельмі моцны ўдар. Увесь гэты праект — гэта праект уладаў. Ён скіраваны на раскол апазыцыі і на зьнішчэньне найбольш здольных апазыцыйных структураў”, -- заявіў Мікола Статкевіч “Радыё Свабода”.

Нагадаем, у сваёй заяве спадар Ляўковіч прасіў адабраць у М.Статкевіча партыйную маёмасьць і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці. Спадар Ляўковіч спаслаўся на тое, што Мінюст прызнае паўнамоцтвы партыі на чале з Аляксандрам Казуліным. Супрацоўнікі міліцыі наведалі офіс сацыял-дэмакратаў і ўзялі тлумачэньні наконт заявы. Паплечнікі Міколы Статкевіча правялі зьезд, на якім зноў абралі яго лідэрам партыі, а дзеяньні Ляўковіча назвалі правакацыйнымі. Удзельнікі Сталай нарады дэмакратычных сілаў прызналі Міколу Статкевіча лідэрам сацыял-дэмакратаў. Эўрапейская кааліцыя вылучыла яго прэтэндэнтам на адзінага кандыдата ад апазыцыі на маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары.

Мікола Статкевіч лічыць, што новая крымінальная справа стала яшчэ адным сродкам псыхалягічнага ўзьдзеяньня напярэдадні суду.

“Гэта ўсё зьвязана з прэзыдэнцкімі выбарамі. Гэтак жа і крымінальная справа, якая будзе слухацца ў панядзелак 23 траўня. Гэта ўжо ідзе нейкая псыхалягічная падрыхтоўка да суду: прыходзяць міліцыянты дахаты, стаяць пад вокнамі… Патрабуюць выплаты штрафу 2000 даляраў. Пагражаюць канфіскаваць маёмасьць”, -- кажа Статкевіч.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Notik.ru : выбор ноутбука для игр
насос дозатор
Спорт товары: Тренажеры велотренажеры на kumite-sport.ru
афиша театров, схемы театров