Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падаткавая інспэкцыя зноў судзіцца з БХК
11:01, 19/05/2005

Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду прыняла да разгляду касацыйную скаргу падаткавай інспэкцыі Маскоўскага раёну Менску. Падаткавая настойвае на тым, што ў межах праграмы TACIS Хельсынскі камітэт павінен быў выплочваць падаткі.

У мінулым годзе БХК выйграў судовы працэс па гэтай справе. Гаспадарчы суд Менску, а потым і касацыйная калегія гэтага суду прызналі дзейнасьць БХК цалкам законнай. Яны ж пацьвердзілі правамоцнасьць міжнароднай дамовы, якая вызваляе ад выплаты падаткаў суб’екты, што ўдзельнічаюць у праграме TACIS. Падаткавая інспэкцыя падала надзорныя скаргі ў Вышэйшы гаспадарчы суд, пракуратуру гораду і пракуратуру рэспублікі. Аднак рашэньне было пакінутае бязь зьменаў.

“Касацыйная скарга, што цяпер пададзеная ў Вышэйшы гаспадарчы суд, нічым не адрозьніваецца ад першапачатковай аргумэнтацыі інспэкцыі, — паведаміў www.belngo.info прэсавы сакратар БХК Зьміцер Маркушэўскі. — Падаткавая не прыводзіць ніякіх новых аргумэнтаў альбо фактаў для падтрыманьня сваёй пазыцыі”.

Падаткавы ворган лічыць, што міжнародны мэмарандум аб супрацоўніцтве, падпісаны Беларусьсю, ня мае абавязковай сілы. Бо норма пра вызваленьне ад падаткаў па праграмах тэхнічнай дапамогі адсутнічае ў нацыянальным заканадаўстве. “Насамрэч, мэмарандум пра супрацоўніцтва зьяўляецца абавязковым згодна нашым законам, — кажа З. Маркушэўскі. — Паводле Канстытуцыі Беларусі, міжнародныя дамовы маюць абавязковую сілу”.

Як вядома, супраць старшыні БХК Тацяны Процькі і бухгалтаркі арганізацыі была ўзбуджаная крымінальная справа за нанясеньне шкоды дзяржаве ў выглядзе нявыплаты падаткаў. Пасьля таго, як БХК выйграў суд, справу спынілі. Аднак у Хельсынскім камітэце не выключаюць, што разгляд касацыйнай скаргі можа мець непрадказальныя наступствы.

“Касацыйны разгляд — гэта новы перагляд усіх матэрыялаў справы, — адзначыў З. Маркушэўскі. — І можа быць прынятае абсалютна новае рашэньне па справе аб падатках у межах праграмы TACIS. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што пасьля гэтай касацыйнай інстанцыі ня будзе ніякай магчымасьці зьмяніць рашэньне. І калі яно раптам пойдзе ў разрэз з міжнароднай дамовай, то можа быць зноў узбуджаная крымінальная справа супраць кіраўніцтва ці нават супрацоўнікаў БХК”.

Як стала вядома, раённая інспэкцыя працягнула абскарджваньне па прамому ўказаньню з Міністэрства па падатках і зборах.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: