Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Браніслаў Герэмэк: Эўропа павінна выразіць сваю незадаволенасьць рэжымам у Беларусі 11:27, 19/05/2005
Былы міністар замежных справаў Польшчы, дэпутат Эўрапарлямэнту прафесар Браніслаў Герэмэк лічыць, што Эўропа павінна выразіць сваю незадаволенасць рэжымам у Беларусі.
У інтэв’ю радыё “Палонія” ён сказаў, што праблема Беларусі усё ж ня толькі ў дыктатуры Лукашэнкі, але і ў тым, што з боку самога беларускага грамадзтва існуе дазвол на такі рэжым. Меркаваннем польскага эўрадэпутата, Эўрапейскі Звяз нічога ня зробіць, калі самі жыхары Беларусі не адкрыюцца на свет і дэмакратыю. Эўразьвяз можа толькі дапамагаць ім прызнаючы стыпэндыі маладым людзям.
На просьбу пракамэнтараваць нядаўнія выказванні генэрала Войцеха Ярузэльскага ў Маскве прафэсар Герэмэк выказаў сваё расчараванне тым, што Ярузэльскі паехаў у Маскву на ўрачыстасьці 60-х угодкаў дня перамогі. Яшчэ больш Герэмэк расчараваны выказваннямі генэрала, маўляў ён увёў у Польшчы ваенны стан каб папярэдзіць дэстабілізацыю і грамадзянскую вайну, якія нібыта пагражалі краіне. Меркаваннем Герэмэка, гэта вяртанне да сытуацыі, калі генэрал Ярузэльскі служыў расейскім інтарэсам. Минск, Белоруссия