Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Галоўнага рэдактара «Народнай волі» папярэдзіла пракуратура
12:43, 19/05/2005

18 траўня галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча выклікалі ў Пракуратуру РБ, каб уручыць афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчальнасці парушэння закона і распаўсюду інфармацыі ад імя незарэгістраваных... грамадскіх аб`яднанняў". Папярэджанне падпісаў 16-га траўня намеснік генеральнага пракурора РБ Мікалай Купрыянаў.

У папярэджанні гаворыцца, што пракуратура дала прававую ацэнку апублікаваным у лютым г.г. матэрыялам а дзейнасці грамадскай ініцыятывы "Воля народа" і прыйшла да высновы, што "ў якасці грамадскага аб`яднання грамадская ініцыятыва "Воля народа" ва ўстаноўленым законам парадку не зарэгістравана".

Такім чынам, на думку пракуратуры, сп. Сярэдзіч як галоўны рэдактар газеты "Народная воля" дапусціў парушэнне арт. 5 Закона РБ "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Пры паўторным парушэнні гэтага артыкула да І. Сярэдзіча і рэдакцыі газеты "Народная воля" будуць прынятыя "прадугледжаныя законам меры рэагавання".

Кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў лічыць, што дзяржаўныя органы занадта шырока трактуюць паняцце грамадскага аб`яднання, што дазваляе ім значна абмяжоўваць не толькі ініцыятыву беларускіх грамадзян, але і дзейнасць СМІ, праз якія яны спрабуюць заявіць пра сябе. Ён не выключае таксама, што ўлады скарысталі чарговую нагоду, каб аказаць уціск на адзіную штодзённую недзяржаўную газету ў Беларусі, перадае прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: