Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Богдан Kліх ініцыюе новую рэзалюцыю па Беларусі 13:10, 20/05/2005
Эўрадэпутат ад польскай “Грамадзянскай плятфомы” Богдан Kліх у эксклюзіўным інтэрвію радыё «Палонія» распавёў пра сваю чарговую ініцыятыву новай рэзалюцыі прысьвечнай Беларусі, якая можа разглядацца ўжо падчас бліжэйшага паседжаньня Эўрапейскага парлямэнту на пачатку чэрвеня. "Я вырашыў заахвоціць калегаў супольна стварыць чарговы праект рэзалюцыі прысьвечанай Беларусі. Гэтым разам праект будзе поўнасьцю прысьвечаны заснаваньню радыёстанцыі, альбо сеткі рэгіянальных станцыяў для беларусаў", -- паведаміў Богдан Кліх.