Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Рэпарцёры бяз межаў» заклапочаныя ціскам на «Народную волю» 10:45, 20/05/2005
Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” у адмысловай заяве выказвае занепакоенасьць ціскам беларускіх уладаў на незалежныя мэдыі. Нагодай для заявы стала папярэджаньне міністэрства інфармацыі, вынесенае газэце “Народная воля”, а таксама зыскі пяці рабочых з Салігорску, якія запатрабавалі ад газэты вялікай грашовай кампэнсацыі за нібыта паклёп.
“Рэпарцёры бязь межаў” цытуюць інтэрвію аднаго з пазоўнікаў, дадзенае “Радыё Свабода”, які гаворыць, што падаў зыск на газэту пад ціскам кіраўніцтва прадпрыемства, на якім ён працуе.
Міжнародная арганізацыя ў сваёй заяве прыводзіць словы рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча, які лічыць, што “міністэрства інфармацыі выконвае адначасна ролі сьледчага, пракурора і судзьдзі”.
Спадар Сярэдзіч нагадвае, што паводле закону міністэрства павінна напачатку запатрабаваць, каб газэта абвергла недакладнае паведамленьне ці выбачылася за яго. Міністэрства ж вынесла папярэджаньне, абмінаючы гэты неабходны этап.
“Лукашэнка цалкам апраўдвае сваё мейсца ў нашым сьпісе ворагаў свабоды друку” Минск, Белоруссия