Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Скрабец працягвае галадоўку
12:12, 20/05/2005

Адзін з актывістаў беларускай палітычнай апазыцыі, былы дэпутат і кіраўнік групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня і цяпер працягвае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары ў Берасьці. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Жонка экс-дэпутата Аляксандра паведаміла, што 19 траўня сьледчыя, якія займаюцца справай Сяргея Скрабца, выклікалі яе на размову. Для гэтага яны прыехалі зь Берасьця ў Менск. Як сказала спадарыня Аляксандра, ёй давялося адказваць на іх даволі агульныя пытаньні. І хаця падпіскі аб нераспаўсюдзе зьвестак, датычных справы яе мужа, яна не давала, камэнтаваць ёй фактычна няма чаго, паколькі нічога канкрэтнага ў справе, якую інкрымінуюць яе мужу, ёй невядома.

Аляксандра Скрабец, якая працуе лекарам-тэрапэўтам, хвалюецца наконт здароўя свайго мужа. Скрабец, які лічыць арышт ды абвінавачваньні на свой адрас беспадстаўнымі, з 15 траўня трымае галадоўку. Паколькі ніякай сувязі зь ім яна ня мае, праз адваката жанчына папрасіць мужа спыніць галадоўку.

"Гэтая галадоўка, акрамя таго, што яна прынясе вялікую шкоду ягонаму здароўю, больш нічога не дасьць. Мы тут усе – і я, і маці, і тата – хвалюемся за яго. Нельга так рабіць. Гэта ж ня дома, калі можна выходзіць з галадоўкі згодна з мэдычнымі паказаньнямі ды правіламі", -- паведаміла “Радыё Свабода” жонка палітыка, якая працуе лекарам-тэрапэўтам.

***

Летам 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў — нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.

17 траўня судовая выканаўца апісала мэблю ды іншыя рэчы ў кватэры Сяргея Скрабца — дзеля пагашэньня судовай запазычанасьці, якая ўзьнікла пасьля таго, як суд у Горадні пакараў былога дэпутата штрафам на 4 мільёны 800 тысяч рублёў за арганізацыю несанкцыянаванага ўладамі мітынгу прадпрымальнікаў.

17 траўня Назіральны сойм Беларускага Хэльсынскага камітэту, сябрам якога зьяўляецца Сяргей Скрабец, выступіў з адмысловай заявай, у якой сьцьвярджаецца, што адносна Скрабца парушана прэзумпцыя невінаватасьці. БХК зьвярнуўся ў Арганізацыю аб’яднаных нацыяў з просьбаю зрабіць усе захады “дзеля папярэджаньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: