Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёньня ў Міколы Статкевіча апішуць маёмасьць
10:48, 20/05/2005

Сёньня на кватэру лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычай партыі (Народная Грамада), каардынатара Еўрапейская кааліцыі Міколы Статкевіча прыйдуць судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасьць. Суд Цэнтральнага раёну пакараў яго штрафам у 2 000 даляраў за выступ на мітынгу прадпрымальнікаў 1 сакавіка. 23 траўня яго будуць судзіць разам з Паўлам Севярынцам за арганізацыю вулічных выступленьняў 18 і 19 кастрычніка.

Ад 1997 году праз працэдуру канфіскацыі маёмасьці прайшлі дзясяткі апазыцыянэраў.

Прэзыдэнцкі Дэкрэт № 5, надрукаваны ў сакавіку 1997 году, быў скіраваны на тое, каб спыніць хвалю вулічных акцыяў пратэсту. На той час прыпадае пік вулічных дэманстрацый. Улады задзейнічалі для іх разгону ня толькі АМОН, але і спэцназ, часам унутраныя войскі. Пасьля “Чарнобыльскага шляху” 1996 году ў лістападзе спачатку на плошчы Незалежнасьці, а потым на праспэкце Францыска Скарыны амаль кожную нядзелю зьбіраліся тысячы людзей. Тады здавалася, што хутка дэманстрантамі стануць усе жыхары Менску. Аднак Дэкрэт № 5 паступова пачаў рабіць сваю справу. Паводле яго, за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі можна было атрымаць ад 3 да 15 сутак арышту, а штрафы былі ад 100 мінімальных заробкаў і вышэй. Па тым часе вельмі істотныя сумы. Студэнтам, а на пратэстнай вуліцы пераважалі менавіта яны, было ня так цяжка. Бо жылі з бацькамі і яшчэ сваёй маёмасьці ня мелі. Вось тады іх пачалі выключаць з унівэрсытэтаў. А ў адносінах да шмат якіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі актыўна прымянялі штрафныя санкцыі. У той час 500 даляраў лічыліся вельмі вялікай сумай. Людзі, якія сутыкнуліся з гэтым, не жадалі больш непрыемнасьцяў сваёй сям’і. Судовыя выканаўцы забіралі тэлевізар, кампутар, часам мэблю. Натуральна, рэпрэсіі, у тым ліку эканамічнага характару, зрабілі сваю справу.

Амаль усе, у каго апісвалі маёмасьць, кажуць, што ў гэтай сытуацыі пераважвае псіхалягічны дыскамфорт. Мікола Статкевіч, да якога сёньня прыйдуць судовыя выканаўцы, не першы раз сутыкаецца з гэтым. Спачатку ў 1997 годзе, а потым у 1998 яго аштрафавалі агулам на 3 000 даляраў. Да яго ўжо прыходзілі судовыя выканаўцы.

“Псіхалягічны ўдар. Гэта зразумела. Адна справа твая палітычная дзейнасьць па-за межамі дома, але, калі прыходзяць чужыя людзі, якія нэрвуюцца, паводзяць сябе груба. Гучна заходзяць у пакой, дзе ты жывеш, чытаеш… Аглядаюць твае рэчы, лазяць па шафах, пералічваюць усё гэта – гэта найперш удар па сям’і. Я думаю, што дзеля гэтага й было ўсё прыдумана. Спрабуюць выбіць з каляіны, зрабіць псіхалягічны дыскамфорт напярэдадні судовага працэсу”, -- паведаміў Мікола Статкевіч “Радыё Свабода”.

Актывістку АГП Марыну Багдановіч аштрафавалі спачатку за выступ на мітынгу прадпрымальнікаў 1 сакавіка, а потым за ўдзел у “Чарнобыльскім шэсьці”. Яна мусіць заплаціць каля 5 000 даляраў. Яна кажа, што візыт судовага выканаўцы не выклікаў у яе ніякага дыскамфорту.

“Натуральна, сума ў 5 000 даляраў для мяне занадта вялікая сума. У мяне няма такіх грошай. Я ніколі іх не зараблю ў нашай краіне. Самае сьмешнае, калі раніцай а 8 гадзіне малады мужчына, не прадставіўшыся прайшоў у кватэру, і толькі, калі спытаў, ці па сваім мабільным я размаўляю, толькі тады паведаміў, што ён судовы выканаўца,”—расказала Багдановіч.

Судовы выканаўца пераканаўся, што маёмасьці не хопіць, каб кампэнсаваць суму штрафу. А Марына толькі пашкадавала, што ў пералік маёмасьці трапілі фэн і прас.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: