Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Януш Aнышкевіч: «Лукашэнка хоча стварыць вобраз ворага» 13:03, 20/05/2005
20 траўня на надзвычайным паседжаньні зьбярэцца сэймавая камісія замежных справаў, падчас якога дэпутаты польскага парлямэнту разгледзяць пытаньне стану польска-беларускіх стасункаў. Парлямэнтары ўсіх палітычных партыяў Польшчы занепакоеныя раптоўным пагаршэньнем стасункаў паміж дзьвюма краінамі. Занепакоеныя таксама польскія эўрапарлямэнтары ў Брусэлі. Віцэ-старшыня Эўрапейскага Парлямэнту, старшыня камісіі па справах супрацоўніцтва зь Беларусяй Януш Aнышкевіч закіды беларускага боку ў адносінах да польскіх дыпляматаў называе нерацыянальнымі, а рэакцыі Лукашэнкі — нэрвовымі. "Я думаю, што гэта сьведчыць аб вялікай нэрвовасьці па беларускім баку, асабліва спадара Лукашэнкі. Я лічу, што ён хоча стварыць вобраз ворага, які заўсёды дапамагае зьяднаць шэрагі. Ён такім ворагам палічыў Польшчу. Я спадзяюся, што гэта ня будзе доўга працягвацца, таму, што закіды нерацыянальныя. I ніхто не павінен быць зацікаўлены, каб стасункі паміж Польшчай і Беларусяй раптоўна пагоршыліся", -- паведаміў палітык радыё “Палонія”.
Януш Aнышкевіч спадзяецца, што шум у польскіх СMI вакол пытаньня Беларусі, паўплывае станоўча на ралізацыю праектаў падтрымкі працэсаў дэмакратызацыі й разьвіцьця беларускага адкрытага грамадзтва ў Беларусі.
"Я спадзяюся, што водгук зьвязаны з гэтымі падзеямі, за якім мы сочым у польскіх СMI, дапаможа, брыдка кажучы "падштурхнуць" папраўкі, якія я запрапанаваў да рэзалюцыі Эўрапейскага парлямэнту наконт палітыкі дабрасуседзтва. У гэтых папраўках гаворка ідзе пра стварэньне радыёстанцыі для Беларусі, а таксама пра стварэньне спэцыяльнага фонду, які б небюракратычным шляхам мог супрацоўнічаць нават зь незарэгістраванымі няўрадавымі арганізацыямі легальным чынам. Я маю на ўвазе краіны, дзе трэба замацоўваць дэмакратыю, перш за ўсё Беларусь", -- сказаў Анышкевич. Минск, Белоруссия