Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнікаў газэты «Народная Воля» выклікаюць у падатковыя інспэкцыі 12:37, 24/05/2005
Большасьць супрацоўнікаў рэдакцыі газэты "Народная Воля" атрымалі паведамленьні з падатковых інспэкцыяў сваіх раёнаў з патрабаваньнем задэкляраваць усе свае прыбыткі і маёмасьць. Супрацоўнікі газэты зьвязваюць захады з боку падатковай інспэкцыі з праблемамі вакол публікацыі сьпісу подпісаў пад рухам "Воля народу", надрукаваным у газэце напачатку траўня. У сувязі з гэтым васьмёра жыхароў Салігорску і Клецку падалі ў суд пазовы з патрабаваньнямі ад "Народнай волі" матэрыяльнай кампэнсацыі - разам на 220 мільёнаў рублёў.